Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:10 ]  У Паласе Газа забіты адзін і параненыя пяць палестынцаў


ПАЛАСА ГАЗА (Палестынская Аўтаномія). Паводле палестынскіх службы бясьпекі і мэдычных работнікаў, сёньня, у часе абстрэлу ізраільскімі танкамі места Рафаг, якое знаходзіцца на ізраільска-эгіпецкай мяжы, – забіты адзін і параненыя пяць палестынцаў. Крыніцы ў ізраільскім войску пацьвердзілі, што ў Рафагу, які Ізраіль уважае за апірышча палестынскіх ваяўнікоў, ідзе апэрацыя. Мэта атакаў на Рафаг – зьнішчыць тунэлі, праз якія з Эгіпту ў Паласу Газа перапраўляецца кантрабандная зброя.
XS
SM
MD
LG