Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:08 ]  Колькасьць загіблых у Інданэзіі складае 100 асобаў


ДЖАКАРТА. Прынамсі 100 чалавек загінула і больш як 150 былі параненыя ў сыботу ў выніку двух выбухаў на індэнэзыйскай выспе Балі. Паводле паліцыі абодвы выбухі прагучалі амаль адначасова. Адзін адбыўся ў папулярным начным клюбе, дзе бальшыню ахвяраў склалі замежныя турысты. Там спрацавала бомба індэнэзыйскай вытворчасьці. Кіраўнік паліцыі лічыць, што гэта быў тэракт. Міністар замежных справаў Аўстраліі сказаў, што прычына месца выбару гэтай атакі магчыма зьвязаная з папулярнасьцю клюбу ў замежных турыстаў. Другі выбух прагрымеў у сталіцы выспы месьце Дэнпасар, прыблізна ў сотні мэтраў ад консульства ЗША. Ахвяраў няма. Абодвы выбухі адбыліся ў той час калі Інданэзію, найбольш густанаселеную мусульманскую краіну, пачалі разглядаць як зону бясьпекі для тэрарыстаў і зону актыўнасьці супрацоўнікаў Аль-Кайды.
XS
SM
MD
LG