Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:36 ]  Сёньня ў Сэрбіі другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


БЯЛГРАД. Сёньня ў Сэрбіі адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца і прэм’ер-міністар югаслаўскага ўраду Міралюб Лабус. Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, лепшыя шанцы на перамогу – у Каштуніцы. У першым туры ён набраў на 4 адсоткі галасоў больш, чым ягоны супарат. Скрайнія нацыяналісты заклікалі байкатаваць галасаваньне. Выбары будуць прызнаныя толькі тады, калі аднаго з кандыдатаў падтрымае больш як палова выбаршчыкаў. Пасьля рэфармаваньня цяперашняй югаслаўскай фэдэрацыі пасада прэзыдэнта Югаславіі перастане існаваць.
XS
SM
MD
LG