Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:37 ]  Колькасьць загіблых у Інданэзіі ўзрасла да 53 чалавек


ДЖАКАРТА. Прынамсі 53 чалавекі загінулі і больш як 120 былі параненыя ў сыботу ў выніку двух выбухаў на індэнэзыйскай выспе Балі. Паводле паліцыі абодвы выбухі прагучалі амаль адначасова. Адзін, які забраў жыцьці як мінімум 10 замежных грамадзянаў, адбыўся ў начным клюбе, дзе ў гэты час было шмат наведнікаў. Другі – у сталіцы выспы месьце Дэнпасар, прыблізна ў сотні мэтраў ад консульства ЗША. Пра ахвяры другога выбуху не паведамляецца. Прычыны тэрактаў – невядомыя. Прадстаўніца пасольства ЗША ў Джакарце сказала, што невядома таксама ці зьвязаныя гэтыя выбухі паміж сабой.
XS
SM
MD
LG