Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:20 ]  Экспэрты ЗША і Вялікай Брытаніі прыяжджаюць у Кіеў


КІЕЎ. Сёньня ў Кіеў прыяжджаюць экспэрты са Злучаных Штатаў і Вялікай Брытаніі, якія правядуць сьледства ў пытаньні выстаўленых Украіне абвінавачаньняў у продажу радарнай тэхнікі Іраку. Дамова пра гэты візыт была дасягнутая раней, у часе перамовыаў кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Украіны Віктара Мэдвэдчука з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Элізабэт Джонс. У верасьні ўлады Злучаных Штатаў заявілі, што украінскі прэзыдэнт Леанід Кучма пэрсанальна ўхваліў продаж Багдаду радарных станцыяў “Кальчуга” –што зьяўляецца парушэньнем міжнародных санкцыяў, уведзеных супраць рэжыму Садама Хусэйна. Кіраўніцтва Ўкраіны адрынае гэтыя абвінавачаньні. Учора ж у Кіеве, больш як 10 тысячаў чалавек правялі дэманстрацыю супраць Кучмы. У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных партыяў, улучна з камуністамі і сацыялістамі. Ня гледзячы на забарону дэманстрацыяў, міліцыя ў хаду акцыі не мяшалася.
XS
SM
MD
LG