Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:53 ]  Заўтра ў Сэрбii другi тур прэзыдэнцкiх выбараў


БЯЛГРАД. Заўтра ў Сэрбii а 7-й гадзiне ранiцы распачнецца другi тур прэзыдэнцкiх выбараў. За гэтую пасаду змагаюцца прэзыдэнт Югаславii Ваiслаў Каштунiца i намесьнiк прэм’ер-мiнiстра Мiралюб Лабус. Паводле апытаньняў, найбольшай падтрымкай карыстаецца Каштунiца. Назiральнiкi асьцерагаюцца, што выбары могуць не адбыцца з прычыны таго, што ў iх прагаласуюць менш за палову выбаршчыкаў, тым больш, што некаторыя партыi заклiкалi сваiх прыхiльнiкаў да байкоту выбараў. У першым туры, калi кандыдатаў было 11, прагаласавалi 55,5 % сэрбаў. Каштунiца з’яўляецца прафэсарам канстытуцыйнага права i выступае за тое, каб перад пачаткам эканамiчных рэформаў урэгуляваць заканадаўства краiны. Лабус заклiкае да неадкалдных рынкавых рэформаў.
XS
SM
MD
LG