Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:53 ]  Мiнiстар замежных справаў Японii: трэба ўрэгуляваць сытуацыю вакол Курыльскiх выспаў


МАСКВА. Мiнiстар замежных справаў Японii Іорыка Кавагуцi заявiла сёння, што Расея i Японiя павiнны падпiсаць мiрнае пагадненьне каб урэшце скончыць спрэчкi, якiя цягнуцца ад часу сканчэньня Другой Сусьветнай Вайны. Спадарыня Кавагуцi паведамiла, што ў часе сустрэчы са сваiм рапсейскiм калегам Ігарам Івановым, яны ўзгаднiлi ўсе шэсьць пунктаў пляну разьвiцьця ўзаемных стасункаў. Паводле японскай мiнiстар неабходна ўрэгуляваць сытуацыю вакол чатырох Курыльскiх выспаў, анэксаваных Савецкiм Саюзам у 1945 годзе. Японiя настойвае на iх вяртаньнi ды дагэтуль заве iх “Паўночнымi тэрыторыямi”
XS
SM
MD
LG