Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:25 ]  Ахоўнікі ў Братыславе паранілі ангельскіх заўзятараў


БРАТЫСЛАВА. Паліцыя ў сталіцы Славаччыны кажа, што два ангельскія футбольныя заўзятары былі параненыя сёньня ноччу ахоўнікамі ў бары. Ахоўнікі нібыта пачалі страляць падчас бойкі, калі прыкладна 60 заўзятараў адмовіліся пакінуць бар па закрыцьці. Паліцыя арыштавала аднаго з ахоўнікаў і шукае двох іншых. Прыкладна 4 тысячы ангельскіх заўзятараў прыбылі ў Братыславу на сёньняшні футбольны матч паміж Славаччынай і Ангельшчынай.
XS
SM
MD
LG