Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:17 ]  Выбух у Гельсынках быў тэрактам, кажа Фінляндыя


ГЕЛЬСЫНКІ. Прэм'ер-міністар Фінляндыі Паава Ліпанэн заявіў сёньня, што ўчорашні выбух у Гельсынках быў «актам тэрарызму». Сямёра чалавек загінулі, і фінскія ўлады кажуць, што гэтая лічба можа павялічыцца за кошт цяжка параненых. Больш за 80 чалавек атрымалі раненьні. Паліцыя кажа, што ў тэракце падазраецца адзін з сямі загінулых. Прадстаўнік паліцыі заявіў на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі, што падазраваны жыў у Гельсынках і быў маладзейшы за 20 гадоў.
XS
SM
MD
LG