Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:14 ]  Ірак даслаў ліст інспэкцыі ААН


ВЕНА. Кіраўніцтва Іраку даслала ліст інспэктарам ААН. Ірак выказвае гатоўнасьць вырашыць усе спрэчныя пытаньні, каб прыняць збройную інспэкцыю да 19 кастрычніка. Тым часам 15 сябраў Рады бясьпекі ААН аднагалосна вырашылі правесьці ў сераду адкрытыя дэбаты ў праблеме Іраку. ЗША і Вялікая Брытанія прапануюць новую рэзалюцыю, якая б дазволіла ўжыць сілу, калі Ірак не забясьпечыць збройным інспэктарам ААН доступ да любых аб’ектаў. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан сказаў учора, што Рада бясьпекі наўрад ці прыме такую рэзалюцыю. Больш верагодна, што будзе прынятая прапанова Францыі, якая лічыць за лепшае спачатку прыняць рэзалюцыю аб умовах працы інспэктараў, і толькі калі Ірак ня выканае патрабаваньні ААН, абмяркоўваць магчымыя ваенныя дзеяньні.
XS
SM
MD
LG