Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:16 ]  Тэракт у Фінляндыі. 7 загіблых, каля 60 параненых


ВАНТАА (Фінляндыя). Сем чалавек загінулі і каля 60 былі параненыя ў выніку выбуху ўчора ўвечары ў шматлюдным гандлёвым цэнтры ў прымесьці Хэльсынкаў – Вантаа. Пяцёра параненых – у крытычным стане. Выбух адбыўся на другім паверсе будынку. Частка даху павільёну абвалілася. Адзін з кіраўнікоў паліцыі заявіў, што прычынай трагэдыі быў тэрарыстычны акт. Ён зьвярнуў увагу на характэрныя для выбуху бомбы разбурэньні. Раней прадстаўнік выратавальнай службы выказаў меркаваньне, што выбух мог быць зьвязаны з выцекам газу.
XS
SM
MD
LG