Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:15 ]  Японскі міністар замежных справаў візытуе ў Расеі


МАСКВА Сёньня ў Маскве пройдуць перамовы міністраў замежных справаў Японіі і Расеі Ёрыко Кавагуці і Ігара Іванова. Асноўная тэма перамоваў – падрыхтоўка да візыту ў Расею японскага прэм’ер-міністра Дзьюіціра Каідзумі, прызначанага на студзень наступнага году. Міністры таксама абмяркуюць праблемы двухбаковых адносінаў і сытуацыю ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Кавагуці прыехала ў Маскву з чатырохдзённым візытам. Чакаецца, што ў панядзелак яна сустрэнецца з расейскім прэзыдэнтам Владзімірам Пуціным.
XS
SM
MD
LG