Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:40 ]  Новыя ахвяры ізраільска-палестынскага канфлікту


ТЭЛЬ-АВІЎ. Учора ў вечары ў Ізраілі папярэджаны буйны тэрарыстычны акт. У шматлюднай кавярні ў Тэль-Авіве затрыманы тэрарыст-самагубца, які мерыўся выбухнуць выбуховую прыладу. Інцыдэнт адбыўся побач з пасольствам Злучаных Штатаў. Раней, у пятніцу, экстрэмісцкая групоўка "Хамас" узяла на сябе адказнасьць за тэракт у Тэль-Авіве, які адбыўся ў чацьвер і ў выніку якога адна грамадзянка Ізраілю загінула і некалькі чалавек былі параненыя. У месьце Наблус, на Заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы памылкова застрэлілі 50-гадовую палестынку і паранілі ейнага мужа.
XS
SM
MD
LG