Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:38 ]  Пакістанская апазыцыя лічыць вынікі выбараў сфальшаванымі


ІСЛЯМАБАД. Паводле афіцыйных папярэдніх дадзеных, у часе парляманцкіх выбараў у Пакістане на першым месцы ідзе партыя, якая падтрымлівае прэзыдэнта Пэрвэза Мушарафа. Яна апярэджвае альянс апазыцыйных іслямскіх партыяў. Аднак апазыцыя лічыць, што гэтыя вынікі сфальшаваныя. Хаду выбараў назіралі каля трохсот прадстаўнікоў ад Эўразьвязу, краінаў Брытанскай Садружнасьці, ЗША і Японіі. У папярэдняй справаздачы яны адзначылі, што ўсе прэтэндэнты знаходзіліся ў роўных умовах. Былыя прэм’ер-міністры Пакістану Бэназір Бхута І Наваз Шарыф заклікалі правесьці новыя выбары – пасьля таго як стала вядома, што іхныя партыі могуць атрымаць у парляманце значна менш месцаў, чым меркавалася. Абодвум палітыкам было забаронена браць удзел у выбарах. Кааліцыя іслямскіх партыяў атрымала перамогу ў Памежнай правінцыі, якая знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, недалёка ад Афганістану.
XS
SM
MD
LG