Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:24 ]  Стабілізацыя Іраку прасьля магчымага ваеннага ўдару


ВАШЫНГТОН. Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша разглядае захады ў справе стабілізацыі ў Іраку пасьля магчымага ваеннага ўдару у выніку якога будзе зрынуты рэжым Садама Хусэйна. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар сказаў, што ў выпадку ваеннай апэрацыі ЗША не дапусьцяць расколу краіны і будуць весьці працу праз міжнародную кааліцыю, Арганізацыю Аб’еднаных Нацыяў і гэдак далей, каб як найхутчэй дасягнуць стабільнасьці. Флэйшар адзначыў, што ў адміністрацыі разглядаенцца магчымасьць прыцягненьня вайскоўцаў ЗША для грамадзянскага будаўніцтва ў Іраку пасьля таго, як рэжым Хусэйна будзе зрынуты. Аднак Белы Дом вывучае варыянты як найхутчэйшай перадачы ўлады іракцам.
XS
SM
MD
LG