Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:21 ]  Кофі Анан за паэтапнае разьвязаньне ірацкай праблемы


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан выказаўся супраць прыняцьця рэзалюцыі пра ўжываньне сілы супраць Іраку і падтрымаў пазыцыю Францыі пра паэтапнае разьвязаньне ірацкай праблемы. У часе выступу перад студэнтамі ў штаце Масачусэтс Анан сказаў, што спадзяецца на пашырэньне паўнамоцтваў ААНаўскіх інспэктараў і іхнае вяртаньне ў Ірак. Прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін сказаў, што на гэты момант ён ня бачыць патрэбы ў новай рэзалюцыі адносна Іраку, аднак ня выключае, што такая рэзалюцыя можа быць прынятая пазьней. Ірацкі ўрад паведаміў галоўнаму інспэктару ААН у справе ўзбраеньняў, што краіна гатовая прыняць інспэктараў на прыканцы наступнага тыдня. Тым часам прэм’ер-міністар Іраку Тарык Азіз сказаў, што ягоная краіна гатовая да вайны супраць ЗША. Гэткім чынам кіраўнік ураду пракамэнтаваў пастанову кангрэсу Злучаных Штатаў даць прэзыдэнту Бушу права ўжываць ваенную сілу супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG