Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Пошукі сэрыйнага забойцы ў ЗША працягваюцца


ВАШЫНГТОН. У прымесьцях Вашынгтону паліцыя працягвае пошукі сэрыйнага забойцы, які ўв апошнія 9 дзён забіў семёх і параніў двух чалавек. У пятніцу недалёка ад сталіцы ЗША, ля места Фрэдэрыксбург (штат Вірджынія) адбылося яшчэ адно забойства. Пакуль незразумела ці яго зрабіў той самы злачынца. Сёмае забойства адбылося ў чацьвер на бензакалёнцы места Манасас (штат Вірджынія). Паводле паліцыі, у кожным разе забойца рабіў па адным стрэле. Паліцыя ня мае ніводнага сьведкі гэтых злачынстваў.
XS
SM
MD
LG