Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:07 ]  Кабульскiя ўлады заклiкалi павялiчыць дапамогу Афганiстану


КАБУЛ. Афганскi мiнiстар фiнансаў Ашраф Ганi заявiў, што цягам блiжэйшых пяцi гадоў, фiнансавую дапамогу Афганiстану трэба павялiчыць да 20 мiльярдаў даляраў. Гэта ў 4 разы болей, чым Афганiстану летась абяцала мiжнародная супольнасьць. Таксама сёньня прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклiкаў лiдэраў карiнаў сьвету выканаць свае абавязкi ў справе адбудовы Афганiстану. Паводле Буша, Злучаныя Штаты ўжо накiравалi ў Кабул дапамогу на 4 з паловай мiльярды даляраў, у той час як iншыя краiны, не даслалi гэтай краiне абяцаных сродкаў.
XS
SM
MD
LG