Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:22 ]  “Дні Ірака, як краіны абвешчанай па-за законам, зьлічаныя”


ВАШЫНГТОН. Палата Прадстаўнікоў кангрэсу ЗША ўхваліла рэзалюцыю, якая дае права прэзыдэнту краіны Джорджу Бушу, у разе патрэбы, ужываць ваенную сілу супраць Іраку. За рэзалюцыю прагаласавалі 296 кангрэсмэнаў, супраць 133. Сёньня ж галасаваньне адносна гэтай рэзалюцыі пройдзе ў Сэнаце. У часе выступу ў Белым Доме прэзыдэнт Буш сказаў, што заканадаўцы паказалі, што Злучаныя Штаты не дазволяць ірацкаму прэзыдэнту Садаму Хусэйну ігнараваць пастанову Рады Бясьпекі ААН, паводле якой Ірак мусіць пазбыцца арсэналаў зброі масавага зьнішчэньня: “Дні Ірака, як краіны абвешчанай па-за законам, зьлічаныя,” – сказаў Буш. Ірак адмаўляе наяўнасьць у яго зброі масавага зьнішчэньня. Учора Багдад прапанаваў Вашынгтону агледзець падазроныя месцы, але прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар сказаў, што пытаньне ваенных інспэкцыяў – справа Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў.
XS
SM
MD
LG