Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:21 ]  Выбух у Чачні. 20 чалавек загінулі


ГРОЗНЫ. Прынамсі 20 супрацоўнікаў прарасейскай міліцыі Чачні загінулі ў часе выбуху будынку аддзелу ўнутраных справаў Завадзкога раёну чачэнскай сталіцы. Паводле папярэдніх дадзеных, больш 10 асобаў параненыя, а пад заваламі знаходзяцца ад 20 да 40 чалавек. Як паведаміў наш карэспандэнт, выбуховая прылада была падкладзеная пад габінэт начальніка РАУС, дзе праходзіла нарада. У выніку выбуху абваліліся тры вышэйшыя паверхі будынку. На думку сапёраў, магутнасьць выбуховай прылады склала каля 30 кіляграмаў у трацілавым эквіваленце. Расейскі бок ахарактарызаваў выбух як праяву тэрарызму. Узбуджаная крымінальная справа.
XS
SM
MD
LG