Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Выбух на борце танкеру “Лімбург” быў тэрактам


АЛЬ-МУКАЛА (Емен). Экспэрты са Злучаных Штатаў і Францыі не выключаюць, што выбух на борце францускага нафтавага танкеру “Лімбург” быў вынікам тэрарыстычнай атакі. Ранейшыя вэрсыі дапускалі магчымасьць няшчаснага выпадку, альбо тэхнічнай паломкі. У чацьвер увечары францускае міністэрства замежных справаў заявіла, што прычынай выбуху быў тэракт. На месцы інцыдэнта экспэрты знайшлі абломкі невялікага вадаплаву, які, напэўна, прывёз выбухоўку да танкеру. Выбух і пажар на танкеры адбыліся 6 кастрычніка. Загінуў адзін чалавек. Тысячы барэляў нафты выліліся ў воды Адэнскай затокі.
XS
SM
MD
LG