Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:15 ]  Перамовы паміж Вялікай Брытаніяй і Расеяй у справе Іраку


МАСКВА. Сёньня ў сталіцы Расеі працягнуцца перамовы прэзыдэнта краіны Владзіміра Пуціна з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам. Мяркуецца, што асноўнай тэмай сёньняшняй сустрэчы будзе сытуацыя вакол Іраку. Расея выступае супраць патрабаваньня Злучаных Штатаў, каб Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, якая дазваляла б правядзеньне ваеннай акцыі супраць Іраку у выпадку калі Багдад адмовіцца даць інспэктарам ААН шырокія паўнамоцтвы. Перад вылетам у Маскву Блэр сказаў, што асноўнай тэмай ягоных перамоваў з Пуціным будуць эканамічныя інтарэсы Расеі ў Іраку. Багдад вінаваты Маскве мільярды даляраў а расейскія фірмы бяруць удзел і ірацкім нафтавым бізнэсе. Апрача гэтага, у часе маскоўскай сустрэчы будзе абмеркаваная сытуацыя на Блізкім Усходзе, разьвязаньне інда-пакістанскага канфлікту і хада антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане. Яшчэ адной тэмай перамоваў можа стаць будучае пашырэньне Эўрапэйскага Зьвязу і ўзьніклая, у сувязі зь ім, праблема Калінінградзкай вобласьці.
XS
SM
MD
LG