Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:53 ]  Інспэктары ЗША i Вялiкай Брытанii паедуць у Кiеў


ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамэнт ЗША паведамляе, што група iнспэктараў, у склад якой увойдуць адмыслоўцы з Вялiкай Брытанii i ЗША, накiруецца ў нядзелю ў Кiеў, каб дасьледаваць магчымы продаж Украiнай Іраку радарнай сiстэмы Кальчуга. Памочнiк Дзяржсакратара Элiзабэт Джоўнс заявiла, што Леанiд Кучма несумненна ўхвалiў продаж радару, аднак невядома, цi знаходзiцца гэтая ўстаноўка цяпер ў Іраку. Украiнскi прэзыдэнт кажа, што нiколi не прадаваў радарную ўстаноўку Багдаду.
XS
SM
MD
LG