Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:45 ]  ЗША папрасілі Эўразьвяз пачаць перамовы з Турэччынай


БРУСЭЛЬ. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар назваў гістарычнай учорашнюю пастанову Эўрапэйскай Камісіі прыняць да 2004 году ў Эўразьвяз 10 новых краінаў. Шродар сказаў, што Нямеччына цалкам падтрымлівае гэтую пастанову. Учора Эўрапэйская Камісія афіцыйна абвесьціла, што краіны-кандыдаты могуць уступіць у Эўрапэйскі Зьвяз у 2004 годзе, пасьля заканчэньня патрэбных на тое перамоваў. Гаворка ідзе пра Вугоршчыну, Кіпр, Латвію, Літву, Мальту, Польшчу, Славаччыну, Славенію, Чэхію і Эстонію. Напрыканцы дзесяцігодзьдзя да іх могуць далучыцца Румынія і Баўгарыя. У дакумэнце Эўракамісіі не прыгадваецца Турэччына. Злучаныя Штаты зьвярнуліся да кіраўніцтва Эўразьвязу з просьбай пачаць перамовы з Турэччынай, якую яны ўважаюць сваім важнейшым саюзьнікам.
XS
SM
MD
LG