Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:42 ]  47-я атака самалётаў ЗША і Вялікай Брытаніі ў Іраку


БАГДАД. Паводле афіцыйнага ірацкага агэнства друку, чатыры цывільныя чалавекі былі забітыя і 10 параненыя ў часе атакі самалётаў ЗША і Вялікай Брытаніі ў паўночным Іраку. Падцьверджаньня гэтай інфармацыі зь незалежных крыніцаў не было. Паводле вайсковага прадстаўніка ЗША, бамбаваньне было адказам на пагрозу з боку ірацкай ракетнай сыстэмы клясу “Зямля-паветра”. Гэта была 47-я сёлетняя атака самалётаў ЗША і Вялікай Брытаніі, якія патрулююць забароненыя для палётаў ірацкай авіяцыі зоны на поўдні і поўначы краіны.
XS
SM
MD
LG