Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:35 ]  Кандыдаты ў эўразьвяз прадэманстравалі прагрэс


БРУСЭЛЬ. Выканаўчы ворган Эўрапэйскага Зьвязу – Эўрапэйская Камісія рэкамэндавала прыняць у 2004 годзе ў Эўразьвяз 10 новых краінаў: Вугоршчыну, Кіпр, Латвію, Літву, Мальту, Польшчу, Славаччыну, Славенію, Чэхію і Эстонію. Паводле адмысловага ўпаўнаважанага ў справе пашырэньня Эўразьвязу Гюнтэра Вэрхойгана, кандыдаты прадэманстравалі прагрэс у справе рэформаў. Прэзыдэнт Эўракамісіі Рамана Продзі сказаў, што пашыраны Эўразьвяз створыць самы вялікі супольны рынак у сьвеце. Продзі адзначыў, што Турэччына яшчэ ня выканала ўсіх патрабаваньняў для сяброўства ў Эўразьвязе. Міністар замежных справаў Турэччыны выказаў расчараваньне тым, што для ягонай краіны не была ўсталяваная дата пачатку перамоваў адносна прыняцьця ў Эўразьвяз, а таксама тым, што Кіпр знаходзіцца ў ліку кандыдатаў, у той час, як там не разьвязаная праблема этнічнага падзелу краіны.
XS
SM
MD
LG