Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:33 ]  ЗША правядуць ва Ўкраіне ўласнае сьледства


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Злучаныя Штаты пакуль ня будуць зьвяртацца да камітэту Рады бясьпекі ААН з патрабаваньнем правесьці сьледства ў справе магчымага продажу ўкраінскай радарнай сыстэмы ў Ірак і на пачатку правядуць уласнае сьледства. Паводле дамовы з Украінай, экспэрты ЗША прыедуць у Кіеў у наступным месяцы. Як паведамiў нашаму радыё адзiн з супрацоўнiамў мiсii ЗША пры ААН, далейшае стаўленьне Злучаных Штатаў да Украiны i Леанiда Кучмы будзе залежаць ад вынiкаў гэтага сьледства. Паслья зьяўленьня паведамленьняў пра магчымы продаж Багдаду радарнай устаноўкi Кальчуга, Вашынгтон ужо замарозiў 54 мiльярды даляраў дапамогi Ўкраiне. Леанiд Кучма кажа, што Ўкраiна нiколi не прадавала Іраку гэтую зброю.
XS
SM
MD
LG