Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:46 ]  Расейскае войска заяўляе, што апэрацыя супраць групы чачэнцаў у Інгушэцii скончаная


УЛАДЗІКАЎКАЗ. Кiраўнiк штабу 58-й армii войска Расеi генерал Уладзiмiр Чыркiн паведамiў сёньня, што апэрацыя супраць групы чачэнскiх ваяўнiкоў, якiя з Паўночнай Асэцii праз Інгушэцiю накiроўвалiся ў Чачэнiю, скончаная. Паводле ягоных словаў чачэнскi атрад, у якiм было ад 100 да 300 ваяўнiкоў, цалкам зьлiквiдаваны. Чыркiн, аднак ня выключыў, што некаторыя ўдзельнiкi групы маглi ўсё ж прайсьцi на тэрыторыю Чачэнii. Паволе генерала, у часе апэрацыi загiнуў 21 жаўнер, яшчэ 25 параненыя. Сярод чачэнцаў, сказаў Уладзiмер Чыркiн, 70 чалавек загiнулi а 8 апынулiся ў палоне. Гэтыя дадзеныя ня былi падцьверджаныя зь незалежных крынiцаў.
XS
SM
MD
LG