Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:52 ]  Ірак заклікае арабскія краіны не падтрымліваць ЗША


ДАМАСК. Намесьнік прэм’ер-міністра Іраку Тарык Азыз заявіў сёньня, што ўсе арабскія краіны пацерпяць у выпадку нападу ЗША на Ірак. Як Азыз заявіў на арабскай канфэрэцыі ў сталіцы Сырыі, Дамаску, нават тыя краіны, якія будуць супрацоўнічаць з ЗША і прадаставаць свае ваенныя базы, пасьля трапяць пад абцас Злучаных Штатаў і “сыянізму”. Тым часам пяць сталых сябраў Рады бясьпекі ААН абмяркоўваюць магчымасьць новай рэзалюцыі, якая б дазволіла ўжыць сілу, калі Ірак не забясьпечыць збройным інспэктарам доступ да любых аб’ектаў. У Вашынгтоне амэрыканскі Кангрэс разглядае рэзалюцыю ў падтрымку магчымага нападу на Ірак. Учора быў апублікаваны дакумэнт Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня ЗША, у якім робіцца выснова, што верагоднасьць несправакаванага нападу на ЗША з боку Іраку ў агляднай будучыні “вельмі малая”.
XS
SM
MD
LG