Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:50 ]  Вайна зь Іракам не непазьбежная, кажа брытанскі прэм'ер


ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэйр заявіў сёньня, што Злучаныя Штаты ды Вялікая Брытанія, хутчэй за ўсё, ня будуць вымушаныя атакаваць Ірак без падтрымкі Арганізацыі аб’яднаных нацыяў. У інтэрвію “Бі-бі-сі” Блэйр сказаў, што вайна з Іракам ня ёсьць непазбежнай, у адрозьненьне ад раззбраеньня рэжыму Садама Хусэйна. Заўтра брытанскі прэм’ер наведае Маскву. Ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, каб абмеркаваць прапанаваную ЗША і Брытаніяй рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН. Яна дазволіла б ужыць сілу, калі Ірак не забясьпечыць збройным інспэктарам ААН поўны доступ да любых аб’ектаў. Тым часам брытанскі міністар замежных справаў Джэк Стро працягвае сэрыю візытаў у мусульманскія краіны, спрабуючы пераканаць іх падтрымаць дзеяньні супраць Іраку. Сёньня Стро прыбыў на перамовы ў Іран з Кувэйту. Раней ён наведаў Эгіпэт і Ярданію. У Каіры Стро заявіў, што Вялікая Брытанія і Эгіпэт пагаджаюцца, што Ірак трэба раззброіць мірным шляхам, “калі гэта ў прынцыпе магчыма”.
XS
SM
MD
LG