Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:48 ]  У Афганістане знайшлі масавыя пахаваньні


МАЗАР-І-ШАРЫФ. Улады на поўначы Афганістану кажуць, што знайшлі масавыя пахаваньні каля гораду Мазар-і-Шарыф. У адной з магілаў было каля 350 целаў, кажа Мухамад Сардар Саедзі, прэсавы сакратар этнічных хазарэйцаў. Саедзі кажа, што у магіле – трупы хазарэйцаў, верагодна забітых талібамі ў 1998 годзе. Было знойдзена яшчэ прынамсі 7 масавых пахаваньняў. Хазарэйцы – гэта мусульмане-шыіты, нашчадкі манголаў, якія захапілі Афганістан больш за 7 стагодзьдзяў таму. Большасьць жыхароў Афганістану – мусульмане-суніты, таму хазарэйцы доўгі час былі ахвярамі дыскрымінацыі. Але ўрад Талібану, які лічыў хазарэйцаў схізматыкамі, абыходзіўся зь імі асабліва брутальна.
XS
SM
MD
LG