Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:45 ]  Абвешчаныя Нобэлеўскія ляўрэаты ў эканоміцы й хіміі


СТАКГОЛЬМ. Сеньня Швэдзкая каралеўская акадэмія навукаў абвесьціла Нобэлеўскіх ляўрэатаў у хіміі ды эканоміцы. Амэрыканец Вэрнан Сьміт і Даніэль Канэман з падвойным грамадзянствам Ізраілю і ЗША падзеляць мільён даляраў за дасягненьні ў эканоміцы. Сміт атрымаў прэмію за тое, што заклаў падмурак у экспэрымэнтальнай эканоміцы, а Канэнман – за тое, што прыўнес у эканоміку дасягненьні з псыхалёгіі. Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне хіміі атрымалі амэрыканскі, японскі і швэйцарскі дасьледчыкі. Джон Фэн са Злучаных Штатаў, Каічы Танака зь Японіі ды Курт Вютрых са Швэйцарыі дасьледавалі пратэіны. Іхная праца зрабіла новы ўнёсак у разуменьне жыцьцёвых працэсаў. Трое навукоўцаў падзеляць прызавы мільён даляраў. Заўтра будзе абвешчана, хто будзе чарговым Нобэлеўскім ляўрэатам у літаратуры, а ў пятніцу стане вядома, хто атрымае Нобэлеўскую прэмію міру.
XS
SM
MD
LG