Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:51 ]  Пасьля 13 гадоў, у Расеі распачынаецца 8-дзённы перапіс насельніцтва


МАСКВА: Сёньня ў Расеі распачынаецца перапіс насельніцтва краіны. Улады лічаць, што апошні перапіс праведзены ў 1989 годзе не-актуальны. Кампанія разьлічаная на 8 дзён. Грамадзяне будуць запаўняць анкеты, у якіх адкажуць на пытаньні пра свой ўзрост, сямейны статус, колькасьць дзяцей, грамадзянства, нацыянальнасьць, этнічную прыналежнасьць, занятасць, умовы жыцьця і гісторыю міграцыі. У анкетах няма пытаньня пра рэлігію. Паводле ўладаў, перапіс дасьць больш дакладны партрэт грамадзтва, больш дакладна акрэсьліць актуальную колькасьць насельніцтва Расейскай Фэдэрацыі і дазволіць ураду лепш праводзіць сацыяльную палітыку.
XS
SM
MD
LG