Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:45 ]  Фэдэральны суд ЗША загадаў спыніць страйк і паўторна адкрыць 10 портаў


САН ФРАНСЫСКО: Фэдэральны Суд ЗША загадаў неадкладна адкрыць 10 ціхаакеанскіх портаў закрытых з прычыны пратэстаў з боку прафсаюзаў. Учора, суд ў Сан Франсыско падтрымаў ініцыятыву прэзыдэнта Буш згодна якой, часова прафсаюзныя акцыі пратэсту прыпыняюцца. Закрыцьцё портаў спрычыняе да 2-х мільярдаў даляраў стратаў у дзень. Ля ўзьбярэжжа дагэтуль стаяць неразгружаныя каля 200 караблёў. У адпаведнасьці з амэрыканскім заканадаўствам, прэзыдэнт мае права зьвярнуцца ў суд з просьбай аб часовым адхіленьні патрабаваньняў з боку прафсаюзаў, калі іхныя акцыі шкодзіць нацыянальным інтарэсам. Працоўныя патрабуюць зьмены кантрактаў і паляпшэньня ўмоваў працы.
XS
SM
MD
LG