Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:43 ]  ЗША адзначылі прагрэс ў пытаньні прыняццья Радай Бясьпекі ААН рэзалюцыі ў справе Іраку


ВАШЫНГТОН: ЗША адзначылі некаторы прагрэс ў пытаньні прыняцьця Радай Бясьпекі ААН рэзалюцыі ў справе Іраку. Паводле амэрыканскіх дыпляматаў, рэзалюцыя можа быць прынятая да наступнага тыдня. ЗША і Велікабрытанія настойваюць на ўхваленьні новай рэзалюцыі, якая пашырала-б мандат міжнародных інспэктараў, і санкцыянавала-б ўжыцьцё сілы супраць Багдаду ў выпадку блякаваньня Іракам працы інспэктараў. Расея, Францыя і Кітай схільныя сьпярша даць Саддаму Гусэйну шанец супрацоўнічаць з інспэктарамі бяз пагрозы ўжыцьця сілы супраць яго. У міжчасе амэрыканскія кангрэсмэны вядуць дэбаты ў справе рэзалюцыі датычнай магчымай ваеннай аперацыі супраць Іраку. Палата Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША зьбіраецца ўхваліць рэзалюцыю ўжо заўтра, а Сэнат-на наступным тыдні. У Багдадзе, ірацкі дыктатар сустрэўся з камандаваньнем арміі. Паводле Гусэйна, пагрозы з боку Буша выкліканыя абурэньнем Вашынгтону тым, што ён не хоча паддацца ціску з боку Вашынгтону і адмовіцца ад улады.
XS
SM
MD
LG