Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:38 ]  Пасланьнік Эўразьвязу ня лічыць, што Іран умешваецца ў справы Афганістану


ЦН102. ТЭГЭРАН: Спецыяльны пасланьнік Эўразьвязу ў Афганістане Франсэск Вэндрэл адхіліў амэрыканскія абвінавачаньні ў тым, што Іран умешваецца ў справы Афганістану. Ён запярэчыў цьверджаньням Вашынгтону аб тым, што недабіткі Аль-Кайды знайшлі прытулак ў гэтай краіне. Вэндрэл дадаў, што некарэктна таксама называць Іран “злачыннай краінай”. Пасьля перамоваў ў Тэгэране эўрапэйскі пасланьнік заявіў, што ён прыбыў сюды каб праверыць выкананьне леташніх, бонскіх дамоўленасьцяў, на падставе якіх быў сфармаваны цяперашні ўрад Афганістану.
XS
SM
MD
LG