Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:50 ]  Скончылiся выбары ў Кашмiры


Нью Дэлi. У iндыйскай частцы штату Кашмiр завершылiся выбары ў мясцовыя ворганы ўлады, якi адбывалiся ад верасьня праз чатыры этапы. У апошнi дзень выбараў, у часе сутычкi з iсльямскiмi экстрэмiстамi занiгунцлi два палiцыянты. Адзiн з нападнiкаў быў забiты. Паводле iндыйскiх уладаў, выбару ў кашмiры з’яўляюцца важным крокам на шляху мiрнага ўрэгуляваньня кашмiрскай праблемы. У жнiўнi кашмiрскiя сэпаратысты распачалi кампанiю гвалту, каб сарваць выбары. Паводле дадзеных палiцыi, за гэты час у Кашмiры загiнулi больш за 800 чалавек. Праблема Кашмiру з’яўляецца галоўнай праблемай напружаных адносiнаў памiж Індыяй i Пакiстанам, якiя яўжо двойчы ваявалi з-за гэтага падзеленага штату.
XS
SM
MD
LG