Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:52 ]  Югаславія, Расея і Нямеччына віталі выбары ў Босьніі


ПРАГА. Югаславія, Расея і Нямеччына сёньня пазытыўна ацанілі нядзельныя выбары ў Босьніі, на якіх перамаглі нацыяналістычныя партыі. Прэзыдэнт Югаславіі Войслаў Каштуніца назваў перамогу басьнійскай Сэрбскай дэмакратычнай партыі вынікам яе разумнай палітыкі. Міністэрства замежных справаў Расеі кажа, што здольнасьць Босьніі правесьці мірныя выбары пацьвярджае, што мір на Балканах умацоўваецца. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр зазваў басьнійскія выбары яшчэ адным крокам да незалежнасьці і ажыцьцяўленьня мірных пагадненьняў. Першыя афіцыйныя вынікі выбараў, паказваюць, што нацыяналісты перамаглі на выбарах у парлямэнты дзьвюх частак краіны – Мусульманска-Харвацкай фэдэрацыі і Рэспублікі Сэрбскай. Яны таксама атрымаюць кантроль над міжэтнічным прэзыдыюмам, у які ўваходзяць мусульманін, сэрб і харват.
XS
SM
MD
LG