Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:55 ]  Расея выступае за 2 рэзалюцыі ААН у справе Іраку


МАСКВА. Міністэрства замежных справаў Расеі сёньня заявіла, што расейская пазыцыя ў пытаньні Іраку блізкая да пазыцыі Францыі. Абедзьве краіны выступаюць за дзьве рэзалюцыі ААН. Першая рэзалюцыя павінная вызначыць умовы інспэкцыі ў Ірак, якая праверыць, ці вырабляе гэтая краіна зброю масавага зьнішчэньня. Другая рэзалюцыя пагражала б ужыць сілу супраць Іраку, калі ірацкія ўлады адмовяцца супрацоўнічаць зь інспэкцыяй. ЗША і Вялікая Брытанія прапануюць адну жорсткую рэзалюцыю, якая б дазволіла ўжыць сілу, калі Ірак не забясьпечыць інспэктарам поўны доступ да любых аб’ектаў.
XS
SM
MD
LG