Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:27 ]  Прадстаўнік ААН асудзіў дзеяньні Ізраілю


ЕРУСАЛІМ. Камісар ААН у правох чалавека сёньня асудзіў учорашні ізраільскую ваенную апэрацыю ў Сэктары Газа, у выніку якой загінулі 14 палестынцаў і больш за 100 былі параненыя. Сэржыо Віэйра дэ Мэла заявіў, што дзеяньні ізраільцаў, верагодна, парушылі Жэнэўскую канвэнцыю. Ліга арабскіх дзяржаваў назвала ізраільскую атаку “барбарскай” і выказала зьдзіўленьне тым, што сусьветная супольнасьць ня можа ўтаймаваць гвалт з боку Ізраілю. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро таксама выказаў занепакоенасьць. Ён кажа, што Ізраіль, спрабуючы гарантаваць бясьпеку сваім грамадзянам, ставіць пад пагрозу жыцьці нявінных людзей. Ізраільскае войска сьцьвярджае, што апэрацыя ў лягеры ўцекачоў была скіраваная супраць тэрарыстычнай групоўкі Хамас. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон назваў дзеяньні вайскоўцаў пасьпяховымі. Шарон: ) “Я думаю, што апэрацыя была пасьпяховай. Трэба браць пад ўвагу тое, што ізраільскія сілы прыкладаюць усе намаганьні, каб стрымаць напады тэрарыстычных арганізацыяў”. Шарон заявіў, што большасьць учорашніх ахвяраў былі тэрарысты. Аднак камандзер ізраільцаў, які адказваў за ўчорашнюю апэрацыю, кажа, што ніхто з забітых учора ня быў у сьпісах тэрарыстаў. На заходнім беразе ракі Ярдан чатыры ізраільцы сёньня былі параненыя падчас абстрэлу невядомымі. Двое параненых – у цяжкім стане.
XS
SM
MD
LG