Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:54 ]  Емэн і Францыя расьсьледуюць выбух францускага танкеру


САНА. Емэн і Францыя сёньня пачалі расьсьледаваньне прычынаў выбуху францускага танкеру каля емэнскага ўзьбярэжжа. Уладальнікі карабля напачатку заявілі, што ён стаўся ахвярай нападу тэрарыстаў. Аднак міністэрства замежных справаў Францыі кажа, што няма ніякіх доказаў тэракту. Прадстаўнікі малайзійскай кампаніі, якая зафрахтавала танкер для перавозкі нафты, кажуць, што хутчэй за ўсё выбух быў выпадковы. Такую ж вэрсію выказаў прадстаўнік ЗША. Выбух адбыўся ўчора. Загінуў баўгарскі марак, адзін з 25 чальцоў баўгарска-францускага экіпажу.
XS
SM
MD
LG