Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:52 ]  Эўрапэйская камiсiя спадзяецца, што новыя сябры Эўразьвязу вытрымаюць канкурэнцыю


БРУСЭЛЬ. Эўрапэйская камiсiя спадзяецца, што што ўсе 10 краiнаў – кандыдатаў на далучэньне да Эўрапэйскага Зьвязу у 2004 годзе змогуць вытрымаць эканамiчную канкурэнцыю ўнутры Эўразьвязу. Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы Эўрапэйскай камiсii ў праблемах пашырэньня. У групу 10 краiнаў уваходзяць: Кiпр, Чэхiя, Эстонiя, Вугоршчына, Латвiя, Лiтва, Мальта, Польшча, Славаччына i Славенiя. Паводле справаздачы, Баўгарыя, якая мае далучыцца да Эўразьвязу ў 2007 годзе, атрымала статус краiны з рынкавай эканомiкай, а Румынiя – не. У дакумэнце адзначаецца, што Турцыя пакуль не адпавядае патрабаваньням, неабхрдным, каб пачаць перамовы аб далучэньнi да Аб’яднанай Эўропы.
XS
SM
MD
LG