Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:07 ]  13 забiтых палестынцаў у Паласе Газа


ПАЛАСА ГАЗА. Ізраільскае войска сёньня забіла 13 палестынцаў у лягеры ўцекачоў у сэктары Газа, а яшчэ прынамсi 110 былi параненыя. Большасьць забітых i параненых гэта цывільныя жыхары. Ізраільскае войска сьцьвярджае, што апэрацыя ў лягеры ўцекачоў мела на мэце знiшчыць тэрарэстычную iнфраструктуру радыкальнай iсьлямскай групоўкі Хамас. Мiж тым, ў месце Газа, палестынская палiцыя забiла двух сябраў “Хамасу”. Сутычка пачалася пасьля таго, як палiцыя арыштавала аднаго з ваяўнiкоў “Хамасу”, якi страляў у палiцэйскi патруль. Раней сябры “Хамасу” забiлi гэнэрала Рая Абу Лэя – кiраўнiка палестынскай палiцыi. Яны заявiлi, што зрабiлi гэта ў якасьцi помсты за сьмерць двух дэманстрантаў, якiя загiнулi ў часе сутычак з палестынскай палiцыяй год таму.
XS
SM
MD
LG