Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:22 ]  Ізраільскія войскі забілі прынамсі 12 палестынцаў


СЭКТАР ГАЗА. Ізраількія войскі сёньня забілі прынамсі 12 палестынцаў у лягеры ўцекачоў у сэктары Газа. Прадстаўнікі палестынскага шпіталю кажуць, што большасьць забітых былі цывільныя жыхары і што прынамсі 80 чалавек былі параненыя. Сьведкі кажуць, што ізраільцы абстралялі сам шпіталь, параніўшы яшчэ двох чалавек. Ізраільскае войска сьцьвярджае, што апэрацыя ў лягеры ўцекачоў была скіраваная супраць тэрарыстычнай групоўкі Хамас. Прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Гаўер Саляна, які знаходзіцца на Блізкім Усходзе, заявіў, што ён шакаваны сёньняшнімі ахвярамі. Сёньня Саляна мае сустрэцца з палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам. Набіл Абу Рдэйнэ – дарадца Арафата -- назваў дзеяньні Ізраілю чарговай “разьнёй палестынцаў”.
XS
SM
MD
LG