Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:19 ]  Рада бясьпекі ААН набліжаецца да згоды ў пытаньні Іраку, кажа францускі міністар


ПАРЫЖ. Міністар замежных справаў Францыі Дамінік дэ Вільпэн кажа, што Злучаныя Штаты ды іншыя сябры Рады Бясьпекі ААН набліжаюцца да згоды ў пытаньні Іраку. Ён заявіў, што ўсе сябры Рады бясьпекі пагаджаюцца, што трэба гарантаваць як мага хутчэйшае вяртаньне ў Ірак інспэкцыі ААН. Інспэктары маюць праверыць, ці вырабляе Ірак ядзерную, хімічную альбо біялягічную зброю. Злучаныя Штаты настойваюць на новай рэзалюцыі ААН, якая дазволіла б ужыць сілу супраць Іраку, калі ірацкія ўлады адмовяцца супрацоўнічаць зь інспэкцыяй. Вялікая Брытанія падтрымлівае гэтую прапанову, але Францыя, Кітай і Расея пакуль выступаюць супраць. Францускі міністар замежных справаў сёньня сустракаецца ў Парыжы са сваім брытанскім калегам Джэкам Стро, які пасьля наведае Эгіпет, Ярданію, Кувэйт ды Іран, спрабуючы здабыць падтрымку дзеля новай рэзалюцыі. Сёньня ж ірацкі міністар замежных справаў Наджы Сабры завершыць перамовы ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Гэта ягоныя апошнія сустрэчы падчас туру па арабскіх краінах, дзе міністар спрабаваў здабыць падтрымку Іраку супраць магчымага нападу ЗША.
XS
SM
MD
LG