Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:17 ]  Правацэнтрысты сфармуюць урад у Латвіі


РЫГА. Правацэнтрысцкая партыя “Новая Эра”, якая набрала найбольш галасоў на парлямэнцкіх выбарах у Латвіі ў нядзелю, пачала перамовы аб фармаваньні новага ўраду. Падчас выбарчай кампаніі лідэр партыі – былы кіраўнік цэнтральнага банку Латвіі Эйнарс Рэпшэ – абяцаў змагацца з карупцыяй, зменшыць падаткі і скараціць колькасьць урадавых чыноўнікаў. “Новая Эра” узяла на выбарах 26 месцаў са 100 у латвійскім парлямэнце. Прэсавы сакратар партыі кажа, што перамовы аб фармаваньні ўраду будуць ісьці з усімі іншымі партыямі, акрамя левай партыі “За правы чалавека”, якая была другой на выбарах і мае 24 месцы ў парлямэнце. Трэцяй была кансэрватыўная “Народная партыя”, якая мае 21 месца.
XS
SM
MD
LG