Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:11 ]  У Вашынгтоне паранены хлопчык, магчыма сэрыйным забойцам


ВАШЫНГТОН. 13-гадовы хлопчык быў паранены сёньня стрэлам каля школы ў прымесьці Вашынгтону. Ён знаходзіцца ў крытычным стане. Паліцыя шукае нападніка, які здолеў уцячы. Пакуль невядома, ці зьвязаны сёньняшні інцыдэнт з сэрыяй нападаў, што адбыліся ў раёне Вашынгтону мінулым тыднем. Пяць чалавек былі застрэленыя і адзін паранены сярод белага дня. У кожную з ахвяраў стралялі аднойчы зь вялікай адлегласьці. Сьведкаў нападаў няма. Экспэртыза паказала, што прынамсі чатыры забойствы зьдзейсьненыя адной зброяй.
XS
SM
MD
LG