Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:09 ]  "Нобэля" у мэдыцыне атрымалі за мэханізм росту ворганаў


СТАКГОЛЬМ. Тры дасьледчыкі, якія працавалі над мэханізмам росту ворганаў, атрымалі сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне мэдыцыны. Амэрыканец Робэрт Горвіц і брытанцы Сыдні Брэнэр ды Джон Салстан падзеляць прызавы мільён даляраў. Заўтра будуць абвешчаныя пераможцы ў галіне фізыкі, а ў сераду – у хіміі і эканоміцы. Нобэлеўская прэмія ў літаратуры мае быць прысуджаная ў чацьвер, а прэмія міру – у пятніцу. Альфрэд Нобэль, швэдзкі прамысловец і вынаходнік дынаміту, заснаваў свае штогадовыя прэміі ў 1901 годзе.
XS
SM
MD
LG