Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:07 ]  Выбаршчыкі галасавалі з пратэсту, кажа пасланьнік у Босьніі


САРАЕВА. Міжнародны пасланьнік у Босьніі Пэдзі Эшдаўн заявіў, што вынікі нядзельных выбараў у гэтай краіне паказваюць расчараваньне насельніцтва балючымі вынікамі эканамічных рэформаў, але не перамогу скрайніх нацыяналістаў. Выступаючы сёньня ў Сараеве, Эшдаўн назваў вынікі выбараў “ня заклікам да вяртаньня ў мінулае, але крыкам пратэсту”. Паводле папярэдніх вынікаў, на выбарах у нядзелю нацыяналістычныя партыі значна ўзмацнілі свае пазыцыі ў парлямэнце Босьніі, а таксама ў заканадаўчых радах дзьвёх частак краіны – Мусульманска-Харвацкай Фээрацыі і Рэспублікі Сэрбскай. Цэнтральная выбарчая камісія, аднак, кажа, што галасы падлічаныя не ва ўсіх акругах, і што больш дакладныя вынікі будуць вядомыя пазьней сёньня. Яўка выбаршчыкаў у нядзелю склала 55 адсоткаў – гэта найніжэйшы паказчык з 1995 году, калі скончылася вайна ў Босьніі.
XS
SM
MD
LG