Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:44 ]  Неясныя прычыны выбуху французкага танкеру каля Емэну


ЦН 56, 45, 36, САНА. Неяснымі застаюцца прычыны выбуху на французкім танкеры ля ўзьбярэжжа Емэну. На думку французкага дыплямата, выбух быў вынікам тэракту, аднак ўлады Емэну запярэчылі гэтаму. Міністр транспарту Емэну Джагай сказаў, што выбух ня меў нічога супольнага з тэрарызмам. Раней, Прадстаўнік французкай амбасады ў Сане Марсэль Гонкальф заявіў, што невялікая лодка з выбуховымі рэчымамі ўдарыла ў танкер “ Лімбург”. Ідэнтычны метад быў скарыстаны Аль-Кайдай два гады таму, калі на амэрыканскім авіяносцы “ Коўль” загінулі 17 чалавек. Танкер перавозіў 400 тысячаў барэляў нафты з Ірану, і меў намер набраць яшчэ паўтара мільёна барэляў у Емэне. Улады Емэну паведамілі, што 11 чалавек экіпажу пакінулі танкер пасьля таго, як на ім ўспыхнуў пажар, а астатнія 14 чалавек засталіся на борце.
XS
SM
MD
LG